47-гадовая работніца аднаго з цэнтраў сацабслугоўвання ў Бабруйску са снежня 2018 года аказвала дапамогу сям'і па доглядзе нованароджанай двойні, піша СК.

Праз некаторы час бацькі сталі заўважаць, што са скрынкі, дзе захоўваліся адкладзеныя на куплю кватэры сродкі, сталі знікаць грошы. Першапачаткова яны не надалі гэтаму значэння, але калі крадзеж грошай стаў відавочны, муж і жонка перапісалі нумары банкнот і паставілі камеру відэаназірання.

Пасля чарговага наведвання няні маладыя людзі прагледзелі відэазапіс камеры, якая зафіксавала крадзеж жанчынай з скрынкі 250 даляраў.

Жанчына была затрыманая. У аддзяленні міліцыі яна скінула грошы пад стол, аднак пасля прад'яўлення відэазапісу прызналася ў зробленым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0