Вялікабрытанія адмовіла ў акрэдытацыі расійскім прапагандысцкім рэсурсам RT і Sputnik на канферэнцыю па свабодзе прэсы. Гэтае рашэнне прынята з-за іх актыўнай ролі ў распаўсюджванні дэзінфармацыі, перадае AFP.
У канферэнцыі бяруць удзел журналісты з усяго свету, у тым ліку ёсць прадстаўнікі іншых расійскіх выданняў.
Канферэнцыя па свабодзе СМІ пройдзе ў Лондане 10-11 ліпеня.
0
0
0
0
0
0