Вечарам 26 чэрвеня 2019 года ў полацкую міліцыю звярнулася 67-гадовая жанчына і паведаміла аб тым, што ўвечары 5 мая 2019 года з дому сышоў яе сужыцель і да гэтага часу не вярнуўся, паведамляе Следчы камітэт.

Днём 5 ліпеня міліцыянеры знайшлі цела пенсіянера на дваровай тэрыторыі жыхара Полацка.

Паводле следства, днём 16 мая 70-гадовы мужчына, знаходзячыся дома, пасля сумеснага распівання алкаголю і раптоўнай сваркі прычыніў цялесныя пашкоджанні 77-гадоваму пацярпеламу, які памёр на месцы здарэння. Праз некаторы час мужчына закапаў цела свайго знаёмага ў двары.

Завялі крымінальную справу па п.2 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства заведама састарэлага). Падазраванага затрымалі. Высвятляюцца абставіны здарэння. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0