Усерасійская дзяржаўная тэлерадыёкампанія запрасіла расійскіх і ўкраінскіх удзельнікаў адмененага тэлемоста «Трэба пагаварыць» на здымкі ў студыю тэлеканала «Россия 1».

Кампанія заявіла, што «не можа не ўлічваць пазіцыі ўкраінскіх калег, якія лічаць, што правядзенне тэлемоста можа стварыць пагрозу бяспецы журналістаў і іх сем'яў».

«Беручы пад увагу гэтую акалічнасць, мы са свайго боку запрашаем расійскіх і ўкраінскіх удзельнікаў 12 ліпеня ў студыю тэлеканала «Расія 1» у Маскве. Таму што перакананыя: «Трэба пагаварыць», — заявілі расійскія прапагандысты.

Нагадаем, першапачаткова планавалася, што тэлемост «Трэба пагаварыць» 12 ліпеня правядуць «Расія 1» і ўкраінскі канал NewsOne. Аднак NewsOne, які звязваюць з кумам Уладзіміра Пуціна Віктарам Медзвядчуком, адмовіўся ад тэлемоста, спаслаўшыся на «пагрозы фізічнай расправы».

Украінская Генпракуратура расцаніла падрыхтоўку тэлемоста як замах на дзяржаўную здраду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0