На пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Люксембургу дэпутат ад Дзярждумы Расіі, касманаўт Алена Сярова заявіла аб тым, што яна з борта Міжнароднай касмічнай станцыі бачыла, як разрываліся бомбы ўкраінскай арміі на акупаваных тэрыторыях усходу Украіны. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Украінская армія ажыццяўляе сапраўдны генацыд супраць уласнага народа. І гэта не галаслоўныя абвінавачванні, гэта рэальныя факты. З борта Міжнароднай касмічнай станцыі няўзброеным вокам мне давялося ўбачыць, як рваліся бомбы і снарады на тэрыторыі Данбаса і Луганска. І яны ляцелі з боку размяшчэння Узброеных сіл Украіны. А ў гэты час там гінулі бяззбройныя людзі», - адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0