Падчас святочнага салюту ў Мінску адбылося надзвычайнае здарэнне. Пра гэта паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках.

«На Камсамольскім узарваліся дзве ўстаноўкі або два залпы на старце. У спарткомплексе «Дынама» павыляталі шыбы», — напісаў чытач Tut.by.

Яшчэ адна сведка, якая знаходзілася ў раёне Стэлы «Мінск — горад-герой», паведаміла, што прыкладна на трэцяй хвіліне салюту пачулася два магутныя выбухі. Затым залпы каля стэлы спыніліся, тады як у іншых пунктах горада салют працягваўся.

Ёсць пацярпелыя. На фота відаць, як на зямлі ляжыць чалавек у лужыне крыві. Пазней стала вядома, што памерла 64-гадовая жанчына.

У Мінску ад аскепка салюту загінула 64-гадовая жанчына

«Быў незразумелы выбух, — распавяла Свабодзе адна відавочца. — Мы з мужам сказалі, што нешта ня так у вайскоўцаў. А за спінай закрычала жанчына, і побач з ёю жанчына ў крыві ўпала. Хутчэй за ўсё яе маці. Хуткай не было хвілін сем. З вады падняўся ратавальнік, зажаў горла жанчыне, было шмат крыві».

Паводле жанчыны, гэта адбылося каля моста праз Свіслач, што недалёка ад будынку клуба «Дынама» на вуліцы Даўмана.

Фота: Tut.by.

Фота: Tut.by.

Блогер Nexta паведамляе, што выбухнулі 4 салютныя ўстаноўкі.

«Заціскайце сонную артэрыю! Хуткую!» ВІДЭА ад відавочцы выбуху падчас салюту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0