Навукоўцы з медыцынскага цэнтра Універсітэта Небраскі ўпершыню цалкам выдалілі ВІЧ з жывога арганізма з дапамогай геннага рэдактара CRISPR-Cas9. Даследаванне апісана ў часопісе Nature Communications.

Адной з прычын цяжкага лячэння ВІЧ з'яўляецца тое, што вірус, калі ён не заняты размнажэннем і распаўсюджваннем па ўсім целе, можа бяздзейнічаць і заставацца нябачным для імуннай сістэмы. Як толькі вірус выходзіць з яе поля зроку, ён зноў пачынае размнажацца і распаўсюджвацца па арганізме.

Існуючыя прэпараты добра кантралююць працэс размнажэння і перадачы віруса, аднак не здольныя цалкам выдаліць ВІЧ з арганізма.

Эксперымент праводзіўся на мышах — спачатку грызуноў заразілі ВІЧ, а затым лячылі з дапамогай LASER ART. Метад дазволіў знізіць колькасць вірусаў да вельмі нізкага ўзроўню — затым даследчыкі з дапамогай CRISPR-Cas9 выразалі паслядоўнасці ДНК з клетак, у якіх застаўся вірус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0