Грузінская джазавая спявачка Ніно Катамадзэ падтрымала мітынгоўцаў у Тбілісі і адмовілася выступаць з канцэртамі ў Расіі.
Па словах спявачкі, 20 чэрвеня яна выступіла на фестывалі Усадьба Jazz у Расіі. Гэта быў яе апошні канцэрт у Расіі.
«Я ніколі не цуралася ісці супраць гвалту і несправядлівасці, сваім голасам, па-грузінску, ва ўсіх частках свету і ў тым ліку Расіі, я заўсёды кажу, што Расія акупант, Пуцін з'яўляецца ворагам маёй краіны, а значыць і маім!» — напісала Катамадзэ ў Facebook.
0
0
0
0
0
0