Вытворчасць зенітных ракетных комплексаў С-500 пачынаецца ў Расіі, у найбліжэйшы час яны паступяць на ўзбраенне, паведаміў кіраўнік карпарацыі «Растэх» Сяргей Чэмезаў, піша ТАСС.
«Паралельна ствараецца новая сучасная зброя. І калі вось, напрыклад, С-400 мы сёння ўжо маем магчымасць прадаць, то ў нас ужо сёння пачынае вырабляцца С-500. Ну, гэта больш сучасны комплекс. Я не хацеў бы зараз распавядаць пра яго, ён яшчэ на ўзбраенні не стаіць. Ну я думаю, што ў найбліжэйшы час з'явіцца», — сказаў Чэмезаў.
Адказваючы на пытанне аб тым, калі найноўшыя комплексы паступяць на ўзбраенне, Чэмезаў сказаў: «Калі скончаць выпрабаванні».
Чэмезаў таксама адзначыў, што далёкасць С-500 будзе вышэйшай, чым у С-400.
0
0
0
0
0
0