Амерыканскі ракетны эсмінец USS Carney у суботу ўвечары ўвайшоў у акваторыю Чорнага мора, паведамляе амерыканскае пасольства ва Украіне.
Эсмінец ВМС ЗША, які мае на борце крылатыя ракеты Tomahawk з далёкасцю дзеяння 1,6 тысячы кіламетраў, ідзе па Чорным моры ў напрамку Адэсы, куды ён павінен прыбыць у нядзелю.
Карабель возьме ўдзел у шматнацыянальных ваенна-марскіх вучэннях Sea Breeze 2019, якія пачынаюцца 1 ліпеня ля берагоў Украіны.
0
0
0
0
0
0