Адразу два выбухі адбыліся ў чацвер у сталіцы Туніса. Па дадзеных СМІ, абодва былі зладжаныя тэрарыстамі-смяротнікамі, мэтай якіх былі супрацоўнікі сілавых службаў.

Першы выбух адбыўся на адной з цэнтральных вуліц Туніса, непадалёк ад пасольства Францыі. Па дадзеных агенцтва Anadolu, мэтай нападу быў паліцэйскі аўтамабіль. Міжнароднае Французскае радыё са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што часткі цела нападніка раскіданыя па праезнай частцы побач з пацярпелай паліцэйскай машынай на праспекце імя першага прэзідэнта Туніса Хабіба Бургібы.

Пазней France Presse са спасылкай на заяву уладаў Туніса паведаміла, што ў выніку выбуху раненні атрымалі трое паліцэйскіх і двое грамадзянскіх асоб.

«Па словах сведкаў, другі тэрарыст-смяротнік знаходзіцца на свабодзе», — папярэджвала Anadolu.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?