Пад Полацкам у жудаснай аварыі загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця. Як паведамляе абласная міліцыя, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду каля 19:00 на 47-м кіламетры аўтадарогі Лепель — Полацк — мяжа Расіі. Кіроўца «Аўдзі» пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Маздай».

Два пасажыры «Аўдзі» ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы. У бальніцы памерлі 12-гадовае дзіця, якое ехала ў «Маздзе», і кіроўца Audi. Іншы кіроўца і яго пасажыр знаходзяцца ў бальніцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0