newsgomel.by

newsgomel.by

Падазраваныя ў збіцці гітарыста «Ляпіса Трубяцкога» Руслана Уладыкі затрыманыя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сястра музыкі Святлана. З яе словаў, нападнікі — трое наркаманаў, паведамляе Еўрарадыё.

На відэа, якое Святлане паказалі ў Следчым камітэце, бачна, як невядомыя збіваюць музыку. Барсетка, якая была пры Руслане ў вечар нападу, не знойдзеная.

Святлана сцвярджае, што крымінальная справа па збіцці Руслана Уладыкі была заведзена 8 чэрвеня. Пацярпелымі прызнаныя і музыка, і сама Святлана: ключ ад яе кватэры, які быў у Руслана, прапаў.

Следчы камітэт ход справы пакуль не каментуе.

Руслан Уладыка трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня. Па словах прадзюсара «Ляпіса Трубяцкога» Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшлі ў непрытомным стане. У бальніцы музыку зрабілі некалькі аперацый. Ён па-ранейшаму ў коме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0