Стваральнік сацсеткі «Укантакце» і месенджара Telegram Павел Дураў ў сваім рускамоўным канале звярнуўся да супрацоўнікаў «Яндэкса», прапанаваўшы ім перайсці ў яго каманду і развіваць сэрвісы рэкамендацыі навін.

«У свой час мы арганізавалі «Ноеў каўчэг» для найлепшых распрацоўшчыкаў «Укантакце», запрасіўшы іх на працу ў Telegram. Сёлета мы хочам даць такі ж шанец распрацоўшчыкам «Яндэкса», якія займаюцца сэрвісамі рэкамендацыі кантэнту», — напісаў Дураў.

Ён назваў сэрвіс агрэгатара навінавых паведамленняў «Яндекс.Новости» ўражальным з тэхнічнага пункта гледжання, але, на думку Дурава, той «абмежаваны цэнзурай і рускамоўным рынкам». Месенджар жа дазваляе стварыць падобныя па функцыянале глабальныя сэрвісы «без палітычнай цэнзуры».

«У нас ёсць шанец стварыць першы ў гісторыі інтэрнэту эфектыўны і свабодны агрэгатар навін», — лічыць Дураў.

Прадстаўнік «Яндэкса» адмовіўся ад каментароў РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0