Пра выпадак паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Кампанія адпачывала ў кватэры па вуліцы Багушэвіча. 36-гадовая гаспадыня пасля застолля заснула. Госці — жанчына і двое мужчын засталіся адны.

Адзін з мужчын зайшоў у пакой, дзе спала гаспадыня. У вазачцы ляжалі ланцужок і чатыры залатыя пярсцёнкі. Пасля гэтага ўсе сышлі. Заўважыўшы адсутнасць дарагіх вырабаў, пацярпелая патэлефанавала знаёмаму. Сваю датычнасьць да злачынства ён адмаўляў. Аднак сказаў, што ведае, хто скраў золата і пасля здаў яго ў ламбард.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Мужчына прызнаўся ў зробленым. Агульная сума выкрадзенага склала 2080 рублёў.

Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0