Delfi.lv

Delfi.lv

Сёння ў Латвіі прайшлі выбары прэзідэнта. Фармальнага кіраўніка краіны абірае Сейм. Перамог кандыдат ад Нацыянальнага аб'яднання Эгіл Левітс. Ён заручыўся падтрымкай 61 дэпутата, піша Delfi.

Эгіл Левітс нарадзіўся ў 1955 г., у 1970-х сям'я эмігравала ў Германію. Актыўны ў латвійскай палітыцы з 1980 года, у 90-х быў прадстаўніком Латвіі ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. З 2004 года суддзя Еўрапейскага суда, яго паўнамоцтвы павінны скончыцца ў 2024 годзе.

Камісія пад яго кіраўніцтвам распрацоўвала прэамбулу Канстытуцыі — ён настойваў на згадванні хрысціянскіх каштоўнасцяў і латышскай народнай мудрасці ў тэксце прэамбулы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0