Атмасфера на матчы была вясёлая, фота з інстаграма «Уніёна».

Атмасфера на матчы была вясёлая, фота з інстаграма «Уніёна».

«Уніён Берлін» адолеў «Штутгарт» у стыкавых матчах за месца ў бундэслізе (2:2, 0:0) па суме дзвюх сустрэч дзякуючы галам на чужым полі.

Берлінская каманда прабілася ў вышэйшы дывізіён нямецкага футбола ўпершыню пасля аб'яднання Германіі ў 1990 годзе.

Да аб'яднання Германіі «Уніён Берлін» выступаў у чэмпіянаце ГДР.

У мінулым сезоне «Уніён Берлін» заняў 3-е месца ў другой бундэслізе і атрымаў права згуляць у стыкавых матчах.

«Штутгарт», такім чынам, зноў вылецеў у другую бундэслігу пасля двух сезонаў пасля вяртання ў элітны дывізіён.

За «Штутгарт» у 2001—2005 гг. выступаў Аляксандр Глеб. У гэтай камандзе ён стаў зоркай нямецкага футболу, адкуль перайшоў у «Арсенал».

Чытайце таксама:

Як фанаты сціплага нямецкага клуба стварылі найпрыгажэйшую калядную футбольную традыцыю ФОТЫ і ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0