president.gov.by

president.gov.by

Падчас азнаямлення з добраўпарадкаваннем і развіццём тэрыторый, прылеглых да МКАД, Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі пасажырскі транспарт, які будзе выкарыстоўвацца падчас Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе.

Лукашэнку паказалі аўтобусы МАЗ, «Нёман», а таксама аўтамабілі Geely Atlas. Па словах мэра Мінска Анатоля Сівака, каля 320 беларускіх красовераў будуць эксплуатавацца падчас гульняў у якасці таксі для прадстаўнічых гасцей. Пасля спаборніцтваў машыны размяркуюць па дзяржаўных структурах і мясцовых органах улады.

Размаўляючы з кіроўцамі, Лукашэнка прызнаўся, што яму падабаецца Geely Atlas. «Прыстойная машына», — ацаніў ён і таксама дадаў, што час развіваць і вытворчасць электрамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0