У мінскім кафэ хуткага харчавання затрымалі пару непаўналетніх, якія жадалі паесці бясплатна, паведамляе МУС.

Юнак і дзяўчына канфліктавалі з адміністрацыяй установы з-за валасоў, нібыта знойдзеных у замове. За маральную шкоду яны патрабавалі прынесці іншую ежу бясплатна, аднак ім адмовілі. Пасля прагляду запісаў з камер відэаназірання рэстарана высветлілася, што «пацярпелыя» самі падкінулі свае ж валасы ў ежу. Акрамя таго, ахоўнік апазнаў скаржнікаў: раней яны такім жа чынам пракруцілі падобную афёру ў іншым рэстаране грамадскага харчавання. Тады яны наўзамен атрымалі заказ бясплатна.

Маладых людзей затрымалі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС сталіцы. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0