president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у дзень інаўгурацыі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Белага дома, якія прыбылі ў Кіеў на інаўгурацыю новага прэзідэнта Украіны. Ён заклікаў Вашынгтон зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта.

«ЗША з'яўляецца магутным і вельмі сур'ёзным партнёрам для Украіны, перш за ўсё ў пераадоленні агрэсіі Расіі», - звярнуўся Зяленскі да амерыканскай дэлегацыі. Ён заўважыў, што «самастойна пераадолець расійскую агрэсію на Данбасе і ў Крыме» Кіеў не зможа. «Таму нам патрэбна ваша дапамога. Хацеў бы заклікаць вас, каб ЗША працягвалі ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць РФ», - сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Злучаным Штатам за падтрымку ў сферы бяспекі і назваў Амерыку прыкладам для дэмакратычных рэформаў ва Украіне. «Рэфармаванне Украіны ў цэлым, ва ўсіх галінах, будзе адбывацца не пасля спынення агню на Данбасе, а паралельна. Таму што нам гэта трэба. Мы хочам стаць еўрапейскай краінай у сферы каштоўнасцяў і празрыстасці», - заявіў ён.

У заключэнне Зяленскі выказаў надзею на сустрэчу з Дональдам Трампам ў найбліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0