Расійскі дзяржаўны тэлеканал «Звезда» заявіў, што на пахаванні журналіста Сяргея Дарэнкі пагаварыў з артысткай Аленай Абразцовай, хаця яна сама памерла ў 2015 годзе, а пахавання Дарэнкі яшчэ не было, паведамляе расійскі тэлеканал «Дождь».
Матэрыял «Звезды» быў апублікаваны ў нядзелю, 12 мая. Аднак пазней яго выдалілі.
Артыстка нібыта «адзначыла», што Дарэнка ніколі не ішоў на кампрамісы і кіраваўся ў сваёй прафесійнай дзейнасці толькі праўдай.
«Нізкі яму паклон і вечная памяць», — «дадала» Абразцова.
На гэты момант навіна адсутнічае на сайце «Звезды» і ў кэшах пошукавікаў.
Пры гэтым, як адзначае «Дождь», публікацыя ёсць у пошукавай выдачы «Яндэкса».
Пасля таго, як расійскія СМІ напісалі пра казус сваіх калегаў, «Звезда» напісала абвяржэнне.
0
0
0
0
0
0