president.gov.ua
У адміністрацыі прэзідэнта Украіны адказалі на закіды Уладзіміра Зяленскага, што дэпутаты Вярхоўнай Рады і сам Парашэнка зацягваюць справу інаўгурацыі. Таксама Зяленскі параўнаў дзейнага кіраўніка краіны з турыстам у егіпецкім гатэлі, які ніяк не хоча адтуль высяляцца.
«Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з павагай ставіцца і да выбару ўкраінцаў, і пазіцыі вышэйшага заканадаўчага органа. Для яго прымальная любая дата інаўгурацыі, якую вызначыць Вярхоўная Рада, паколькі гэта адносіцца да яе кампетэнцыі», — адзначаецца на старонцы Адміністрацыі прэзідэнта.
«Украіна — гэта не нумар у егіпецкім гатэлі, як здаецца спадару Зяленскаму. Перадача ўлады — гэта складаны і адказны працэс. І Пятро Парашэнка імкнецца ажыццявіць яго згодна з еўрапейскай традыцыяй, так як гэта прынята ў дэмакратычных краінах. Таму ён пацвярджае сваё запрашэнне Уладзіміру Зяленскаму, агучанае яшчэ 30 красавіка — не чакаючы інаўгурацыі, правесці сустрэчы для таго, каб абмеркаваць найважнейшыя пытанні жыццядзейнасці краіны, роўна як і любыя іншыя пытанні, звязаныя з перадачай паўнамоцтваў і адказнасці», — гаворыцца з адказе.