Па словах начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Паўла Уласава, экіпаж адчуў незвычайны пах на касмічнай станцыі пасля далучэння амерыканскага карабля. Пазней высветлілася, што ў атмасферы МКС рэзка падвысілася ўтрыманне ізапрапілавага спірту. Яго канцэнтрацыя складала каля шасці міліграмаў на кубічны метр пры звычайным паказчыку 0,1 міліграма на кубічны метр. Адзначаецца, што пасля адстыкоўкі Dragon 2 канцэнтрацыя рэчыва знізілася.
0
0
0
0
0
0