kremlin.ru

kremlin.ru

Дзяржсакратар Майк Пампеа заявіў, што Нікалас Мадура быў гатовы бегчы з краіны. «Яго самалёт стаяў у аэрапорце, як я разумею, ён гатовы быў з'ехаць сёння [у аўторак] раніцай, але рускія далі зразумець, што ён павінен застацца», — сказаў Пампеа ў інтэрв'ю Сі-эн-эн у аўторак.

Таксама, па словах прадстаўнікоў Белага дома, трое набліжаных Мадуры спачатку пагадзіліся з довадамі апазіцыі аб неабходнасці сыходу прэзідэнта, але затым адмовіліся ад сваіх словаў.

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сцвярджае, што адзін з гэтых чыноўнікаў — міністр абароны Уладзімір Падрына — на працягу трох месяцаў вёў перамовы з апазіцыяй.

Аднак напярэдадні Падрына ў атачэнні вайкоўцаў з'явіўся ў тэлеэфіры з заявай аб падтрымцы Мадуры.

Таксама Болтан назваў галоўнага суддзю Вярхоўнага суда Венесуэлы Майкеля Марэна і начальніка прэзідэнцкай аховы Івана Рафаэля Эрнандэса Далу.

Паводле яго слоў, яны пагадзіліся на «мірную перадачу ўлады ад шайкі Мадура» Гуайдо. «Усе былі згодныя, што Мадура павінен сысці», — сказаў Болтан.

Дарадца Трамп не прывёў ніякіх доказаў, якія пацвярджаюць намер набліжаных Мадуры пакінуць яго. Пазней з аналагічнымі сцвярджэннямі выступіў спецпасланнік ЗША ў Венесуэле Эліёт Абрамс.

Улады Венесуэлы заявілі, што задушылі спробу дзяржаўнага перавароту пад кіраўніцтвам лідара апазіцыі Хуана Гуайдо, які раней у аўторак абвясціў аб пачатку «апошняга этапу» звяржэння Нікаласа Мадуры і заклікаў вайскоўцаў пераходзіць на свой бок. Прэзідэнт ЗША патрабуе ад Кубы вывесці з Венесуэлы салдат, піша Бі-бі-сі.

Мадура абвясціў пра перамогу над спробай дзяржаўнага перавароту ў Венесуэле

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0