Алігарх Ігар Коломойскі даў інтэрв'ю расійскаму каналу «НТВ».

Ён заявіў, што «дапамагаў» Уладзіміру Зяленскаму парадамі і працягвае гэта рабіць. Паводле яго слоў, парады ён даваў «за шэсць месяцаў, магчыма, адзін-два разы». «Я гатовы дапамагаць яму парадамі, і часам дапамагаю, але гэта — не масавая з'ява», — цытуе «Украінская праўда».

На пытанне, у якім статусе ён бачыць сябе ў камандзе Зяленскі, Каламойскі заявіў: «Ну, максімум — кансультаваць у чымсьці яго».

«Ён (Зяленскі) узяў сабе на плечы вялізны груз, і ў першую чаргу — гэта яго адказнасць… Так, мы спадзяёмся, што ён дасць рады», — заявіў алігарх.

Каламойскі таксама паўтарыў свой намер вярнуцца ва Украіну пасля інаўгурацыі Зяленскага, але пасля прыезду спачатку мае намер «адпачыць у вёсцы пад Днепрапятроўскам».

Раней журналісты даказалі, што на працягу двух апошніх гадоў шоўмэн і кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі 11 разоў лятаў у Жэневу, калі алігарх Ігар Каламойскі жыў там, а пасля яго пераезду ў Ізраіль летам 2018 года Зяленскі яшчэ двойчы лятаў у Тэль-Авіў. Журналісты адзначылі, што ў кожнай другой паездцы кандыдата ў прэзідэнты суправаджаў юрыст алігарха Андрэй Богдан, які пасля стаў галоўным юрыдычным дарадцам кампаніі Зяленскага на выбарах прэзідэнта.

Чытайце:
Хто такі Ігар Каламойскі, якога звязваюць з Уладзімірам Зяленскім? Топ-7 фактаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0