Замест георгіеўскіх стужак ва Узбекістане да свята Перамогі, якое ў рэспубліцы называецца Днём памяці і пашаны, будуць раздаваць стужкі ў колерах нацыянальнага сцяга.

Падчас селектарнай нарады, прысвечанай святкаванню, ён раскрытыкаваў распаўсюджванне георгіеўскіх стужак і распарадзіўся замест іх вырабіць і раздаць 100 тыс. стужак у колерах сцяга Узбекістана. Акрамя таго, ён даручыў арганізаваць у сетцы Facebook акцыю, падчас якой карыстальнікі будуць публікаваць выяву ўзбекскага сцяга. Да акцыі, на думку Арыпава, павінны далучыцца спевакі, спартоўцы, акцёры, гумарысты.

«Гэта мерапрыемства неафіцыйнае, таму яно павінна шчыра аб'яднаць людзей», — указаў Арыпаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0