Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) распаўсюдзіла рэйтынг-ліст найлепшых клубаў свету за мінулы год.
У спіс уключаныя больш за 350 камандаў.
Найлепшы клуб 2008 году, гэта пераможца чэмпіянату Англіі-2008 і мінулай Лігі чэмпіёнаў «Манчэстар Юнайтэд».
На другім месцы мюнхенская «Баварыя», у дзесятцы таксама: «Ліверпуль», «Барселона», «Бока Хуніорс», «Чэлсі», «Рома», «Эстудіантэс», «Фіярэнціна», «Сан‑Паўлу».
Турынскі «Ювэнтус» - 14-ты.
Найлепшы з клубаў поставецкай прасторы — «Дынама» Кіеў. Украінцы — 17‑я,
данецкі «Шахцёр» — 28‑мы, «Зеніт» — 39‑ты, мадрыдскі «Рэал» — 48‑мы.
Барысаўскі БАТЭ, што сёлета ўзяў удзел у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, ‑‑ на 64‑м месцы.Гуляў у адной групе з «Рэалам», «Ювэ» і «Зенітам».
Мы следам за «Удынэзэ» і бразільскім «Сантасам» і апярэджваем бельгійскі «Стандард».
Хто за намі?
Маскоўскі ЦСКА — 67‑мы, самы на сёння багаты клуб свету «Манчэстар Сіці» (69‑ты), «Тотэнхэм Хотспур» — 73‑ці, «Эвертан» — 79‑ты, ПСВ - 87-мы, «Аякс» — 88‑ты.