Аляксандр Лукашэнка і аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц бяруць удзел у адкрыцці помніка ахвярам нацызму «Масіў імёнаў» на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», перадае БелТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы і кіраўнік аўстрыйскага ўрада прыбылі да комплексу, размешчанага на месцы былога лагера смерці Трасцянец. «Масіў імёнаў» прысвечаны памяці больш за 10 тысяч аўстрыйскіх грамадзян яўрэйскага паходжання, забітых тут у 1941—1942 гадах. У адпаведнасці з дамоўленасцямі на найвышэйшым узроўні аўстрыйскай бокам пры садзейнічанні беларускіх дзяржорганаў былі забяспечаны выраб і ўстаноўка манумента «Масіў імёнаў».
0
0
0
0
0
0