У Беларусі распрацоўваецца праект указа па аб'яднанні бязвізавых зон у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны, піша БелТА.

«У гэтым годзе падрыхтуем праект указа па аб'яднанні бязвізавых зон на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей», — сказаў Міхаіл Партны.

Плануецца ўстанавіць адзіную бязвізавую тэрыторыю, у якую ўвойдуць тэрыторыі парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглыя да іх турысцка-рэкрэацыйная зона «Брэст», асноўную частку якой складае нацыянальны парк «Белавежская пушча», а таксама тэрыторыі дадатковых раёнаў. Прапануецца павялічыць тэрмін часовага знаходжання замежных грамадзян з 10 да 15 сутак і ўвесці дадатковыя пункты пропуску праз мяжу Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0