Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста, піша БЕЛТА, павіншаваў прэзідэнта Саюза М’янмы, старшыню г.зв. Дзяржсавета міра і развіцця, галоўнага генерала Тан Швэ з нацыянальным святам — Днём незалежнасці.

 Фота з ajdnevnik.ru

Фота з ajdnevnik.ru

Тан Швэ кіруе М’янмай (былая Бірма) з 1992 г.

У самым самым пачатку ён праводзіў больш ліберальную палітыку, чым яго жорсткія папярэднікі. Нават павыпускаў з турмы палітычных апанентаў і аслабіў меры супраць лідэркі апазіцыі Аун Сан Су Чжы, што ад 1989 г. утрымліваецца пад хатнім арыштам.

Змагаўся Тан Швэ жалезнай рукой з карупцыяй і нават дазволіў міжнародным арганізацыям — Чырвоны Крыж і Міжнародная амністыя — наведваць М’янму. Склікаў Нацыянальны сход для выпрацоўкі канстытуцыі. Зрэшты Канстытуцыя так і не была прынята, а Нацыянальны сход распушчаны. А супраць СМІ ужытыя рэпрэсіі.

Дыялогу з апазіцыяй так і не выйшла, а Аун Сан Су Чжы зноў была пасаджана пад хатні арышт.

У М'янму вярнуліся самыя змрочныя часы татальных рэпрэсій і самаізаляцыі.

Тан Швэ пераследуе не толькі палітычных апанентаў і усіх незадаволеных, але нацыянальныя мяншыні. 250 тыс. прадстаўнікоў народнасці рахінджа былі вымушаныя ратавацца ў Бангладэш.

Увосень 2007 г. Тан Швэ жорстка падавіў акцыі будыйскіх манахаў, якія пратэставалі супраць дыктатуры.

У траўні 2008 г. на М’янпу абрынуўся цыклон «Наргіс». Тан Швэ абмежаваў міжнародную дапамогу ахвярам стыхійнага бедства, адмовіўся пускаць у краіну ратаўнікоў і дактароў і спыніў допуск замежнікаў у раёны катастрофы. Лёс свайго народу яго мала цікавіць.

Цікава, што Індыя папярэдзіла ваенную хунту пра набліжэньне стыхіі за два дні, але залевы засталі м’янмарцаў знянацку. У выніку загінулі каля 30 тыс. чалавек, а 2,5 мільёны засталіся бяз даху над галавой і сродкаў для існавання.

***

Пра Тан Швэ ходзяць чуткі як пра малаадукаванага, закрытага. крыўдлімвага чалавека, які больш часу бавіць за кампутарам ці гуляе гольф, але толькі не займаецца дзяржаўнымі справамі.

Кіраванне Тан Швэ апошнім часам набывае ўсё болей рысаў манархіі, і пра Тан Швэ ужо кажуць як пра цара.

У лютым 2008 году амерыканскі часопіс «Parade» (дадатак да The Washington Post) абнародаваў спіс самых жортскіх дыктатараў сучаснасці. У яго увайшлі лідэр КНДР Кім Чэн Ір, Судана - Амар аль‑Башыр, М’янмы Тан Швэ і кароль Саўдаўскай Аравіі Абдала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?