Абаронца Ілля Рашчэня і форвард Дзмітрый Харнаўцоў, якія належаць «Энергетыку-БДУ» (мінскі клуб, што выйшаў у вышэйшую лігу ЧБ па футболе), аддадзены ў арэнду ў «Інкамспорт» з Ялты. Клуб выступае ў чэмпіянаце Крыма.
«Інкамспорт» узначаліў Юры Свіркоў, які працаваў у «Энергетыку-БДУ» з юнакамі 2001 года нараджэння.
Рашчэня ў мінулым сезоне згуляў у 21 матчы і забіў адзін мяч.
0
0
0
0
0
0