Памер грудзей жыхарак Вялікабрытаніі павялічыўся на тры памеры за апошнія 11 гадоў, паведамляе Daily Mail.

Супрацоўнікі сеткі універмагаў Selfridges заўважылі, што часцей за ўсё жанчыны купляюць бюстгальтары памеру 36DD, у той час як у 2008 годзе самым папулярным быў 34B.

Эксперты звязваюць гэта з крызісам атлусцення ў Вялікабрытаніі і адзначаюць, што памер 34B заставаўся сярэднім у краіне з 1960-х гадоў.

«Жанчыны набіралі вагу, а сярэдні памер сукенак павялічваўся ўслед за імі. Тое ж самае, адпаведна, здарылася і з памерам грудзей. Цяпер лішняя вага назіраецца ў шасці жанчын з дзесяці, а сярэднім памерам адзення стаў 16 (XXL)», — пракаментаваў кіраўнік Нацыянальнага форуму па атлусценні Тэм Фрай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0