Скончылася следства па справе Вячаслава Казанава, які арганізоўваў вечарыны для свінгераў у здымным катэджы пад Мінскам. У чэрвені 2018 года на адну такую вечарыну ўварваўся АМАП, Казанава затрымалі.

Праз нейкі час Казанава адпусцілі, але затым усё ж змясцілі пад варту, дзе ён і знаходзіцца па сёння. Мужчыну ставілі ў віну арганізацыю заняткаў прастытуцыяй, пасля дадалося абвінавачванне ў сэксуальным гвалце. Адначасова агучылі інфармацыю пра старое злачынства: аказалася, што Казанаў быў асуджаны на 17 гадоў, ён згвалтаваў адну дзяўчыну і забіў другую. Выйшаў на волю мужчына раней, у 2015 годзе.

Цяпер следчыя паведамляюць пра новыя факты ў справе. Па версіі следства, Казанаў меў дачыненне да згвалтавання 21-гадовай дзяўчыны ў 2015 годзе, а ў 2018 годзе спрабаваў згвалтаваць 18-гадовую дзяўчыну, збіваў яе, прымушаючы да інтыму.

Акрамя таго, засталося і абвінавачванне ў арганізацыі прытону і заняткаў прастытуцыяй.

Справу накіравалі ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?