Фота: Українська правда.

Фота: Українська правда.

Суд завочна прызнаў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і хаўрусніцтве ў агрэсіўнай вайне.

Прысуд у чацвер абвясціла калегія Абалонскага раённага суда Кіева.

«Прызначыць Януковічу канчатковае пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі», — заявіў суддзя Уладзіслаў Дзевятка.

У той жа час, суд адхіліў артыкул «хаўрусніцтва ў наўмысных дзеяннях, учыненых з мэтай змянення межаў тэрыторыі і дзяржаўнай мяжы», які таксама інкрымінавалі Януковічу.

У гэтым суддзі прызналі экс-прэзідэнта невінаватым, таму што не ўбачылі пераканаўчых доказаў, якія сведчаць, што Януковіч быў праінфармаваны пра канчатковую мэту незаконных дзеянняў расіян — анексію Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?