Ратавальнікі выцягнулі цельную ласіху, якая правалілася пад лёд на возеры Гомля ў Полацкім раёне, паведамляе МНС.

Жывёла правалілася пасярэдзіне пратокі, у гэтым месцы глыбіня 1,5—2 метры. Боўталася ласіха доўга і да моманту прыезду ратавальнікаў стамілася. Пры дапамозе бензапілы ратавальнікі прапілавалі лёд у кірунку берага, затым дзякуючы пажарнаму рукаву ласіху выцягнулі на бераг. Крыху адпачнуўшы, выратаваная жывёла накіравалася ў лес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0