Няшчасны выпадак адбыўся 10 студзеня каля 22.00 у вёсцы Ратайчыцы.

Кампанія маладых людзей забаўлялася катаннем на капоце ад старой машыны, які быў прычэплены да аўтамабіля. За рулём «Мерседэса» знаходзілася 18-гадовая дзяўчына, у імправізаваных санях - чацвёра чалавек.

Пры павароце капот занесла, і ён на хуткасці ўрэзаўся ў электрычны слуп.

Ад атрыманых траўмаў на месцы загінуў 22-гадовы мясцовы хлопец.

17-гадовага жыхара Брэста даставілі ў бальніцу, ён у рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?