Міністр замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль 15 студзеня наведае Беларусь, паведамляе БелТА.

У яе запланавана сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, заявілі ў МЗС Беларусі.

Як праінфармавалі ў аўстрыйскай дыпмісіі, Карын Кнайсль возьме ўдзел у адкрыцці новага будынка пасольства Аўстрыі ў Беларусі.

Карын Кнайсль вядомая тым, што танцавала на сваім вяселлі з Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0