У Гомелі невядомыя абрабавалі цэнтр продажаў і абслугоўвання аднаго з мабільных аператараў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Увечары 6 студзеня невядомыя, падабраўшы ключы да замка дзвярэй цэнтра продажу і абслугоўвання, праніклі ў памяшканне. Затым яны пашкодзілі шкло стэлажоў і выкралі тэлефоны і наручныя гадзіннікі. Колькасць і кошт выкрадзенага ўдакладняецца.

Заведзена крымінальная справа, вядуцца пошукі зламыснікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0