У Кітаі невядомы мужчына здзейсніў напад на адну з пачатковых школ Пекіна. Пра гэта паведамляе South China Morning Post.

scmp.com

scmp.com

Напад адбыўся раніцай у аўторак. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 20 дзяцей. Трое з іх атрымалі сур'ёзныя раненні, яны знаходзяцца ў цяжкім стане, пагрозы жыццю няма.

Падазраванага ў здзяйсненні нападу затрымалі на месцы. Чым быў узброены мужчына і якія былі яго матывы пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0