Напярэдадні Новага года жыхарку Маладзечна абрабавалі проста ў пад'ездзе, піша kraj.by.
- 31 сьнежня каля 16.00 у пад'езд дома па вуліцы Скарыны зайшла 50-гадовая жанчына. Нейкі хлопчык вырваў у яе з рук сумачку і выкраў кашалёк. У ім знаходзіліся 300 рублёў, - распавёў kraj.by намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі Юры Кабакоў.
Супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўдалося ўстанавіць асобу рабаўніка. Ім аказаўся падлетак. Хлопчык 2004 года нараджэння вучыцца ў сярэдняй школе №12.
На пытанне праваахоўнікаў, навошта ён здзейсніў злачынства, маладзечанец адказаў, што яму «вельмі патрэбныя былі грошы».
0
0
0
0
0
0