Ратавальнікі дасталі з-пад руінаў пад'езда жылога дома ў Магнітагорску 16 целаў загінуўшых, піша ТАСС са спасылкай на словы супрацоўніка ГУ МНС па Чэлябінскай вобласці.

Сярод тых 16 загінулых у выніку надзвычайнага здарэння ў Магнітагорску ёсць дзіця. Лёс 25 чалавек застаецца невядомы.

Раніцай 31 снежня ў Магнітагорску абрынуліся перакрыцці ў адным з пад'ездаў дзесяціпавярховага жылога дома. Следчы камітэт РФ разглядае выбух бытавога газу ў якасці прыярытэтнай версіі здарэння. Выбухатэхнікі не знайшлі ў даследаваных завалах дома ў Магнітагорску слядоў выбухоўкі.

На ўсёй тэрыторыі вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. 2 студзеня абвешчана днём жалобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0