Харкаўскі патрульны Дзяніс Кучарэнка, які вымагаў грошы, збег у Расію і пахваліўся расійскім пашпартам. Пра гэта напісаў начальнік Дэпартамента патрульнай паліцыі Яўген Жукаў у фэйсбуку.

На сваёй старонцы ў instagram Кучарэнка публікаваў фота машыны на расійскіх нумарах і начныя віды Масквы. Таксама ён сфатаграфаваўся на фоне ваеннага камісарыята. У каментарах пад запісам яго абвінавацілі ў здрадзе.

Пасля фота на фоне ваенкамата ён апублікаваў запіс з украінскім і расейскім пашпартамі. У каментары ён падзякаваў Пуціну і спецслужбам Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0