Фота СК

Фота СК

33-гадовы жыхар Гродна ў красавіку атрымаў прапанову ад кампаніі «PBN capital.com», якая прапануе куплю-продаж фінансавых актываў для атрымання прыбытку. Пра выпадак паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Спачатку мужчына адказаў адмовай, але пасля прадстаўнікі кампаніі ў ходзе тэлефонных гутарак пераканалі яго. З красавіка па лістапад ён пералічыў 4800 даляраў. Калі пасля нібыта паспяховых фінансавых аперацый на яго рахунку аказалася 6500 даляраў, мужчына вырашыў вывесці грошы.

Даведаўшыся аб адмове працягваць ажыццяўленне ўгодаў, прадстаўнікі кампаніі «PBN capital.com» запатрабавалі аплату за зняцце з рахунку сродкаў і «прыбытак», а затым перасталі выходзіць на сувязь. Зразумеўшы, што яго «развялі», мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы.

Следчыя ўстанавілі, што пацярпелы пералічваў свае грошы ў Панаму. Ён мог не стаць ахвярай злачынства, калі б папярэдне азнаёміўся з водгукамі аб дзейнасці кампаніі «PBN capital.com» у інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0