Усе караблі і катары Дзяржпагранслужбы Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць, паведаміў у эфіры тэлеканала UATV кіраўнік ведамства Пётр Цыгікал.
«Практычна ўвесь плаўсклад знаходзіцца сёння ў моры», - прыводзяцца яго словы на сайце Дзяржпагранслужбы.
Цыгікал адзначыў, што з 1 снежня памежнікаў увялі ў штат кіравання Марской аховы. Таксама ён паведаміў, што створана марское рэгіянальнае ўпраўленне.
0
0
0
0
0
0