Трыстан. Фота: «Мінск-Навіны».

Трыстан. Фота: «Мінск-Навіны».

Мядзведзіца Нюра рыхтуецца да пераезду ў мінскі заапарк з Пензы. Перш, чым Нюра і Трыстан пазнаёмяцца, мядзведзіца пройдзе каранцін, які доўжыцца не менш за 21 дзень. Цяпер афармляюцца дакументы для перавозкі жывёлы на новае месца жыхарства.

Будаўніцтва новага жылля для пары мядзведзяў скончылі літаральна тыдзень таму і цяпер яго ўладкоўваюць. Новы вальер займае шырокую тэрыторыю, тут ёсць усё для камфортнага размяшчэння пары — два берлагі, пясочніца, вадаём, кармушкі. Калі мядзведзяў паселяць у новае жытло, пакуль незразумела, паколькі тэрміны дастаўкі Нюры ў мінскі заапарк яшчэ не вызначаны. Трыстан пакуль спіць у старым вальеры.

Дарэчы, перад спячкай мядзведзям павялічваюць рацыён харчавання на 30—50%. Кормяць хлебам, салодкімі кашамі, гароднінай, варанай рыбай. Любімая ежа Трыстана — згушчонка, кавун і марозіва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0