Фото Wikipedia Commons.
Раней форму калавых спаражненняў гэтых жывёл звязвалі з асаблівай будовай анусу. Аднак, гэта не зусім праўда, бо анус ў іх, як і ў многіх іншых сумчатых — кругавы.
Таямніцу аўстралійскіх сумчатых мішак раскрылі навукоўцы з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі, піша выданне The Independent.
Ён не памёр, ён проста спіць! Фота Depositphotos / thoron77.
Кіраўнік і ініцыятар правядзення даследавання Патрыцыя Янг заявіла, такая дзіўная форма фекаліяў гэтых жывёл звязана з будовай іх кішэчніка.
«Першае, што мяне падштурхнула да даследавання, − гэта тое, што я ніколі не бачыла нічога дзіўнага ў біялогіі. А гэта была сапраўдная загадка. Спачатку, я нават не верыла, што гэта праўда. Калі ўпершыню ўбачыла іх фекаліі − ускрыкнула», − успамінае яна.
Даследчыкі вывучалі вомбатаў, якія загінулі пасля сутыкнення з аўто.
У канцы кішэчніка выявілі, што кал пераходзіць з вадкага стану ў цвёрды і спрасоўваецца ў невялікія асобныя кубікі.
Вось так выглядаюць фекаліі вомбатаў. Фото Wikipedia Commons.
Навукоўцы прыйшлі да высновы, што менавіта эластычныя ўласцівасці сценак кішэчніка вомбатаў дазваляюць ствараць кубікі з фекаліяў.
Патрыцыя Янг адзначыла, што вынікі іх даследавання могуць апынуцца карыснымі для вытворчасці.
«Да гэтага часу ў нас было толькі два спосабы вырабу кубікаў: мы іх фарміруем або выразаем. Цяпер мы маем гэты трэці метад − аказваецца, кубы можна фармаваць дзякуючы мяккім тканінам», − кажа даследчыца.