Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч прыняў удзел у адкрыцці ўчастка дарогі ў Столінскім раёне.
Цяпер жыхары вёскі Цераблічы, у якой нарадзіўся Наскевіч, змогуць даязджаць да Альшанаў па асфальце, а не гравійцы.
Цераблічы — буйная вёска, тут жыве больш за 1000 чалавек.
Чытайце таксама. Цераблічы: рэпартаж з радзімы новага кіраўніка Следчага камітэта і расповед пра ягоную сям'ю ФОТЫ
«Адкрыццё гэтай дарогі — гэта самае малое, што можна зрабіць для роднай вёскі, — адзначыў у прывітальным слове Іван Наскевіч. — Але Год малой Радзімы не сканчаецца. Мы і раней не планавалі спыніцца толькі на аднаўленні гэтай дарогі, працуем далей. Зараз ёсць дамоўленасць з мясцовымі органамі ўлады аб рэканструкцыі чарговага ўчастка дарогі».
Адкрыты ўчастак паміж вёскамі Мачуль і Цераблічы — 4,6 км. Яны каштавалі бюджэту 1,4 мільёна рублёў.
0
0
0
0
0
0