Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП) лічыць немагчымым свой удзел у аб'яднальным саборы. 

Пра гэта распавёў кіраўнік прэс-службы Кіеўскага мітрапаліта МП Ануфрыя архіепіскап Нежынскі Клімент.

«Блізкі паплечнік Ануфрыя падкрэслівае, што лічыць немагчымым свой удзел, а таксама ўдзел ўсіх членаў Украінскай царквы (Маскоўскага патрыярхата) у Аб'яднаўчым сінодзе ўкраінсіх епіскапаў», — піша выданне.

Клімент таксама назваў сюррэалізмам рашэнне Канстанцінопаля аб адмене дакумента, якім уводзіўся Маскоўскі патрыярхат на тэрыторыі Украіны.

Раней кіраўнік УПЦ Кіеўскага патрыярхата Філарэт заявіў, што ў найбліжэйшы час адбудзецца аб'яднаўчы Архірэйскі сабор для стварэння адзінай Украінскай памеснай царквы, каб атрымаць аўтакефалію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?