У пятніцу вечарам у Буда-Кашалёве на пажары загінулі маці і сын, паведамляе МНС.

У той вечар дома знаходзіліся 55-гадовы мужчына і яго 94-гадовая маці. 45-гадовая сужыцелька ў той вечар была на працы, што і выратавала яе ад смерці.

Абгарэлыя трупы ратавальнікі знайшлі ў палаючым пакоі.

Паводле папярэдніх даных, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0