Ведамства абвясціла тэндар на закупку паслуг па дапрацоўцы, мантажы і падключэнні частак комплексаў да сістэмы перадачы дадзеных Мінабароны Расіі.

Паводле дакументацыі тэндару, Мінабароны разгорне 16 комплексаў «Самарканд» у 13 вайсковых часцях Архангельскай, Калінінградскай, Маскоўскай, Мурманскай, Ніжагародскай абласцей, Краснадарскім і Прыморскім краі, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці і ў Беларусі.

Працы па мантажы комплексаў «Самарканд» павінны завяршыцца да 10 лістапада наступнага года, гаворыцца ў паведамленні аб правядзенні закрытага аўкцыёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?